д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Скарбы народнай творчасці

У раённым Цэнтры рамёстваў пачала працаваць кніжная выстава “Повязь вякоў”, якая стала яскравым дапаўненнем да выставы беларускага народнага ткацтва і вышыўкі “Скарб беларускай душы”. На кніжнай выставе, арганізаванай Баранавіцкай центральнай раённай бібілятэкай, прадстаўлена літаратура з фонда аддзела абслугоўвання і інфармацыі. Сабраныя кнігі зацікавіць і дзяцей, і дарослых.

Раздзел “Тэкстыльная мазаіка” адрасаваны юным наведвальнікам і прысвечаны адлюстраванню рамяства ткацтва на стронках казак: “Гусі-лебедзі”, “Хаўрошачка”, “Спадарыня-мяцеліца”, “Марозка” і інш.

У дарослых, спадзяёмся, цікавасць выклікаюць кнігі, якія закранаюць вялікі пласт ведаў, сабраных на падставе экспедыцыйных матэрыялаў, навуковых даследванняў. Выданні “Помнікі мастацкай культуры Беларусі”, “Этнаграфія Беларусі” носяць навуковы характар.

Беларускаму народнаму касцюму прысвечаны кнігі: Маленка Л.І. “Беларускі нацТкацтвам займаліся менавіта жанчыны: і дзяўчынкі, і прыгажуні дзяўчыны, і бабулі ( Баба-яга). Перагортваючы старонкі казак, хацелась бы адзначыць, што народная традыцыя ўжо с дзяцінства на старонках беларускіх, рускіх, замежных казак не толькі знаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з рамятвом ткацтва, але і надавала ёй пэўны магічны сэнс.ыянальны касцюм”, Маленка Л.І. “Белорусский костюм ХІХ-ХХ века”, Белявіна В.М., Ракава Л.В. “Мужчынскі касцюм на Беларусі”, Белявіна В.М., Ракава Л.В. “Жаночы касцюм на Беларусі”.

Сэнс малюнка на аддзенні, рушніках, паясах раскрываецца ў кнізе Кацар М.С. “Баларускі арнамент: ткацтва, вышыўка”. Аўтар на падставе сабраных матэрыялаў, запісаў, замалёвак, фотаздымкаў распавядае аб сакральнам прызначэнні розных малюнкаў арнамента.

Прыгожа аздоблена альбомнае выданне “Беларускі габелен” (уклад. Л.І.Пятрусь ), якое прысвечана беларускаму габелену, прадстаўленнаму на выставах з 1960 по 2000 год у Беларусі. Альбомныя выданні “Слуцкія паясы” (уклад. Б.А.Лазука), “Скарбы вясковых куфараў” Віннікава В.М., Богдан П.Л., “Повязь часоў” В. Лабачэўскай дазваляюць завочна пабываць і на выставе у Нацыянальнам мастацкім музее, і таксама разам з аматарамі палявых даследванняў – у сялянскіх хатах розных куткоў Беларусі.

Книжная выстава дазаваляе больш цесна пазнаеміцца з народнымі традыцыямі беларусаў, дакрануца да сакральных ведаў, вяртае нас да нашых вытокаў.

Запрашаем усіх зацікаўленых беларускім народным ткацтвам і вышыўкай наведаць выставу, якая будзе працаваць да лютага будучага года.

img_9783

sam_2068

sam_2067

sam_2066

img_9789

Больше фото здесь

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика