Самая прывабная з жанчын
Колькі б добрых слоў мы не казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць. Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым.
У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцэ сапраўдным святочным падарункам для матуль стала літаратурна-музыкальная кампазіцыя “Самая прывабная з жанчын” , праведзеная сумесна з навучэнцамі дзіцячай школы мастацтваў . Да свята была аформлена кніжная выстава “На зямлі будуць ружы цвісці, пакуль сэрца матуліна б‛ецца”.
У гэты дзень было выказана шмат цёплых слоў ўдзячнасці ўсім матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку ад вядучых Свята. Дзеці выканалі музыкальныя творы на акардыёне, цымбалах, трубе, спявалі любімыя песні пра матуль, чыталі вершы. А у зале на тварах іх матуль свяціліся радасныя ўсмешкі і нават слязінкі ў вачах зіхацелі, калі яны атрымоўвалі віншванні ў свій адрас, ці слухалі бяручы за душу верш ці песню.
Нашых матуль прыйшлі павіншаваць упраўляючая справамі сельвыканкама Сарако Н.А. і старшыня ветэранскай арганізацыі Яўлаш М.П.
У гэты дзень у нашай старэйшай чытачкі Герман С.Я. двайное свята – у яе яшчэ і дзень нараджэння. Ей споўніўся 81 год. З гэтай нагоды яна атрымала асабістае віншаванне.
Было сказана шмат добрых слоў у адрас матуль, адзначаны шматдзетныя маці. А затым быў традыцыйны чай , у час якога матулі ўдзельнічалі ў конкурсах, чыталі вершы ўласнага сачынення і спявалі любімыя песні.Мерапрыемства атрымалася добрым, сардэчным і ўтульным.