Праведзена азарт-гульня “Лета. Сонца. Сто фантазiй”
Імгненна ляцiць час. Хутка закончацца летнія канікулы, але лета і цяпер дорыць нам цёплыя сонечныя дзянькі, што спрыяе адпачынку дзетвары, як на свежым паветры, так і ў бібліятэцы. З мэтай стварыць цёплую, сяброўскую атмасферу, а таксама паспаборнічаць у ведах аб прачытаных кнігах у Маласваротаўскай бiблiятэке праведзена азарт-гульня ‘Лета. Сонца. Сто фантазiй’, якая разлічана на дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. На пачатку дзеці падзяліліся сваімі цікавымі гісторыямі, што адбыліся падчас летніх канікул, а яшчэ не забылі, што 8 жніўня адзначаецца Сусветны дзень кошак, расказвалі пра сваіх любімыў пітомцаў, іх характар, паводзіны. Затым удзельнічалі ў конкурсах, гульнях па розных тэмах, адгадвалі загадкі пра лета. Дзеці весела правялі час, атрымалі добры настрой і салодкія падарункі.