Пазнавальная гульня-трансформер “Пад знакам якасці” прайшла ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы
Пазнавальная гульня-трансформер “Пад знакам якасці” прайшла ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы для навучэнцаў 5 класаў мясцовай школы. Удзельнікі гульні зрабілі завочнае падарожжа па прадпрыемствах Баранавіцкага раёна, якія займаюць лідзіруючыя пазіцыі па выпуску прадукцыі не толькі ў Брэсцкім рэгіёне, але і ў рэспубліцы.
Адначасова юныя карыстальнікі бібліятэкі наведалі станцыі “Хлебасольная”, “Малочная”, “Крупяная”, “Агародніна і садавіна”, дзе ўдзельнічалі ў гульнях, віктарынах і конкурсах. Мерапрыемства суправаджала кніжная выстава “Залог поспеху — традыцыі якасці” і відэа прэзентацыя “Пад знакам якасці”.