«Памяць пра вайну. Памяць пра Перамогу»
На пярэданні свята Вялікай Перамогі ў Ніжнечэрніхаўскай бібліятэцы-клубе праведзена літаратурная вечарына «Памяць пра вайну. Памяць пра Перамогу».
Вялікая Айчынная вайна прайшла закранула кожную сям’ю. Не абыйшла яна і нашу аднавяскоўцу Сафію Іванаўну Траццякову. У час вайны ёй было толькі 9 гадоў. Разам з маці і маленькім братам яны былі вывезены фашыстамі ў Германію. Шмат выпрабаванняў выпала на долю Сафіі Іванаўны. Са слязьмі на вачах яна дзялілася з прысутнымі сваімі ўспамінамі. Дзеці павіншавалі і Сафію Іванаўну, і ўсіх прысутных са святам Перамогі, уручылі кветкі.
На мерапрыемстве юныя карыстальнікі бібліятэкі чыталі вершы аб вайне, аб Перамозе, у запісу гучалі песні. Увазе прысутных былі прапанаваны кнігі з выставы «У імя Перамогі».