Ніжнечэрніхаўская БК запрасіла наведаць літаратурную гасцёўню “Праўдзівы класік беларускай прозы”
30 лістапада у дзень нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова Ніжнечэрніхаўская БК запрасіла юных карыстальнікаў наведаць літаратурную гасцёўню “Праўдзівы класік беларускай прозы”. Шмат часу мінула з той пары, калі былі напісаны Міхасём Лыньковым самыя вядомыя творы для дзяцей — аповесці “Міколка-паравоз”, “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў”. Але і сёння рабяты з цікавасцю чытаюць гэтыя кнігі. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся многа цікавага з жыцця і творчасці пісьменніка, вялі размову пра галоўных герояў твораў, удзельнічалі ў віктарыне.