Навагодні калейдаскоп “Прыгажосць з нябёс апускаецца – навагодняя казка пачынаецца”
Новы год – гэта самае вясёлае і доўгачаканае свята. Яго любяць не толькі дзеці, але і дарослыя. Гэта час надзей, прыемных сустрэч і цудаў. З мэтай стварыць святочную атмасферу 30 снежня Маласваротаўскай б/музеем праведзены навагодні калейдаскоп “Прыгажосць з нябёс апускаецца – навагодняя казка пачынаецца” з галоўнымі героямі: вядучай, старухай Шапакляк, Дзедам Марозам і Снягуркай, якія з гумарам весялілі гасцей свята. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў конкурсах, рухомых гульнях. Мерапрыемства прайшло весела і з задорам. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі атрымалі невялікія сувеніры і салодкія пачастункі.