Маляванне — выдатны спосаб заняць дзяцей
Маляванне — выдатны спосаб заняць дзяцей, выклікаць у іх непаўторную цікавасць, даць магчымасць раскрыць свае таленты. Падчас восеньскіх канікулаў з мэтай садзейнічання правядзення вольнага часу, выхавання любові і павагі да роднага краю ў Маласваротаўскай бібліятэцы праведзены конкурс дзіцячага малюнка «Мая любімая Брэстчына». Дзеці з задавальненнем малявалі прыроду роднага краю, любімую школу, дары прыроды. Затым была арганізавана выстаўка малюнкаў. Напрыканцы ўсе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы.