Маласваротаўскай СБ праведзена краязнаўчая гадзіна памяці і мужнасці «Ішоў мой край дарогаю вайны»
Дзень Перамогі – гэта не толькі святочны дзень, але і дзень памяці, павагі і ўдзячнасці ўсім , хто наблізіў гэты дзень. З гэтай мэтай Маласваротаўскай бібліятэкай праведзена краязнаўчая гадзіна памяці і мужнасці ” Ішоў мой край дарогаю вайны “. На мерапрыемства сабраліся ўсеі, хто неабыякавы да гісторыі свайго краю. У чарговы раз успомнілі подзвігі нашых аднавяскоўцаў, якія ваявала на франтах вайны, у партызанскім атрадзе, поа жыццё вёскі на акупіраванай тэрыторыі, пра ролю жанчыны ў гады вайны ў тыле і на фронце. Затым, сумесна з старшынёю Маўчадскага выканкама Анішчык С. А. ўсклалі вянкі і кветкі да помнікаў ” Землякам, загінуўшым у гады вайны” і Б. Б. Вільчкоўскаму. Напрыканцы , ансамбль “Крушына” Крошынскага СДК падарыў жыхарам вёскі святочны канцэрт, які крануў душы сваімі песнямі.












