Літаратурны марафон «З павагай да мінулага», прайшоў у вёсцы Моўчадзь падчас святкавання Дня Перамогі
Літаратурны марафон «З павагай да мінулага», прысвечаны 80-годдзю вызвалення Бларусі ад нямецка-фашысткіх захопнікаў, прайшоў у вёсцы Моўчадзь падчас святкавання Дня Перамогі. Мерапрыемства падрыхтавана бібліятэкарам Маўчадскай сельскай бібліятэкі Калоша Дзінай Антонаўнай. Увазе прысутных былі прапанаваны фотазона, выстава-инсталяцыя, кніжная выстава. Бібліятэкар распавядала аб кнігах, якія карысталіся попытам у салдат Вялікай Айчыннай вайны, а таксама рэкамендавала для сямейнага чытання кнігі пра гераізм і мужнасць ў час вайны беларускага народа.