Літаратурная гадзіна “Спявак душы беларускай” у Жамчужненскай СБ
Літаратурная гадзіна “Спявак душы беларускай”, прысвечаная юбілею беларускага паэта Рыгора Барадуліна адбылася ў Жамчужненскай бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і паслухалі эмацыянальныя вершы. Напрыканцы прагучала песня “Трэба дома бываць часцей…” у выкананні ансамбля “Сябры” на верш юбіляра. Акрамя таго літаратура, прадстаўленая на выстаўцы, якая дапаўняла сустрэчу знайшла свайго чытача.