Краязнаўчая сустрэча
29 снежня цэнтральную раённую бібліятэку наведалі вучні СШ пасёлка Мір Баранавіцкага раёна для краязнаўчай сустрэчы з жыхаркай вёскі Новая Мыш Турцэвіч Вацлавай Адамаўнай.
“Я самотна жыць не ўмею” – жыццёвы дэвіз старажыла, актыўнай удзельніцы мастацкай самадзейнасці, спявачкі касцёльнага хора, збіральніцы мясцовага фальклору і самабытнай паэткі з Новай Мышы.
Многа і цікава яна распавядала пра падзеі і людзей шматгадовай даўніны, чытала вершы, адказвала на пытанні, успамінала…