Кніжная навігацыя “Чытаем на роднай мове” І Сеўрукоўская СБ
У Сеўрукоўскай СБ прайшла кніжная навігацыя “Чытаем на роднай мове”. Беларуская мова – гэта адзін з нашых спрадвечных нацыянальных скарбаў, які захавалі нашы продкі. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. На выстаўцы прадстаўлена літаратура нашых беларускіх пісьменнікаў, чытачы пазнаёміліся з творамі Я.Купалы, Я. Коласа,К . Крапівы, І.Шамякіна, М . Лынькова і іншых.