Гучныя чыткі “Брэсцкая зямля – Радзіма – твая і мая”
Дзеці, якія прыйшлі ў Гарадзішчанскую ГпБ на гучныя чыткі “Брэсцкая зямля – Радзіма – твая і мая” выбіралі творы аб Берасцейскай зямлі на свой густ. А выбар быў вельмі разнастайны. Удзельнікі мерапрыемства аддавалі перавагу творам паэтаў брэстчыны, артыкулам аб цікавай гісторыі, прыгожай архітэктуры, знакамітых людзях і чароўнай прыродзе нашага краю. Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна чыталі ўслых, разглядалі фотаздымкі, малюнкі і абмяркоўвалі прачытанае.