Гучнымі чытаннямі «Беларускія казкі: чытаем на роднай мове» пачаўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Падгорнаўскай сельскай бібліятэцы
Гучнымі чытаннямі «Беларускія казкі: чытаем на роднай мове» пачаўся Тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў Падгорнаўскай сельскай бібліятэцы. Разам з бібліятэкарам юныя карыстальнікі ўспомнілі, на якія віды дзеляцца народныя казкі, па ўрыўках адгадвалі самыя папулярныя і любімыя творы вуснай народнай творчасці, складалі прыказкі з казак. З вялікай цікавасцю чыталі па ралях беларускую народную казку «Коцік, пеўнік і ліска» і адказвалі на пытанні па яе зместу.