Гісторыка-патрыятычны лекторый “Цяжкая праўда вайны: Калдычэўскі лагер смерці”
5 лістапада на гісторыка-патрыятычны лекторый “Цяжкая праўда вайны: Калдычэўскі лагер смерці” да нас завіталі госці з Нясвіжскай сярэдняй школы №3. У рамках мерапрыемства ўдзельнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з гераічнай і цікавай гісторыяй Баранавіцкага раёна.
Экспазіцыя “Асколкі памяці” ўразіла ўсіх прысутніх, а гісторыя подзвігу Уладзіміра Карвата і трагедыя Калдычэўскага лагера смерці не пакінулі нікога абыякавым. Мы ўдзячныя ўсім, хто прыйшоў, каб ушанаваць памяць герояў і даведацца пра важныя старонкі нашай гісторыі.
Дзякуем за актыўны ўдзел і зацікаўленасць! Разам мы захаваем памяць пра мінулае і будзем гонарам нашай краіны!












