Гарадзішчанская ГпБ правяла інтэрактыўны ўрок-папярэджанне «Не -наркотыкам!»
Да Міжнароднага дня барадзьбы з наркаманіяй і наркабізнесам, Гарадзішчанская гарпасялковая бібліятэка правяла інтэрактыўны ўрок-папярэджанне «Не -наркотыкам!». Да мерапрыемства была падрыхтаван кніжная выстаўка “Жыццю-так! Наркотыкам-не!” . Акрамя кніг, інфармацыйных буклетаў, закладак, ксеракопій, розных улётак выстава прапаноўвала наведвальнікам мастацкую літаратуру гэтай тэматыкі.
Удзельнікі мерапрыемства актыўна ўключыліся ў абмеркаванне сітуацыі падлеткавай залежнасці, выказалі сваё стаўленне да наркотыкаў, прынялі ўдзел у гульні “Спрэчныя сцвярджэнні”. Праслухаўшы і прачытаўшы споведзі маладых наркаманаў, разважалі аб прычынах, якія штурхаюць моладзь у смяротныя абдымкі наркотыкаў, аб тым, як мы ўсе разам можам паўплываць на паляпшэнне сітуацыі з нарказалежнасцю, аб альтэрнатыве розным шкодным звычкам і прыхільнасцям. Напрыканцы ўрока ўсе атрымалі лістоўкі і буклеты аб шкодзе наркотыкаў.