Гадзіна роднай мовы ў Падгорнаўскай СБ.
У госці завіталі вучні 1 класа. Спачатку дзеці адказалі на пытанне, якая мова з’яўляецца для нас роднай і чаму. Затым размова пайшла пра кнігі на роднай мове. Дзеці даведаліся пра першага беларускага кнігадрукара Францыска Скарыну, пра тое, што яго кнігі захаваліся да нашых дзен і іх можна ўбачыць у Нацыянайнай бібліятэцы Беларусі.
Першакласнікі чыталі вершы на беларускай мове, спявалі народныя песні, адгадвалі загадкі, перакладвалі словы з рускай на беларускую мову, танчылі пад польку “Янку” і гулялі ў вяселую гульню “Дудка”.
Другая частка мерапрыемства прайшла ў Падгорнаўскім СК. Дзеці пазнаеміліся з прыладамі працы нашых продкаў, даведаліся як яны называюцца і як імі карысталіся раней.