Гадзіна прававых ведаў «Вучуся быць грамадзянінам» у Гарадзішчаскай ГпБ
Гадзіна прававых ведаў «Вучуся быць грамадзянінам», да Дня правоў чалавека, прайшла ў Гарадзішчаскай ГпБ. Бібліятэкар расказала пра асноўныя дакументы Рэспублікі Беларусь, у якіх адлюстраваны правы непаўналетніх, пералічыла іх асноўныя правы, а таксама нагадала дзецям, што наяўнасць правоў прадугледжвае і абавязкі. Затым удзельнікі прааналізавалі прававыя сітуацыі, у якія трапляюць у творах іх любімыя казачныя героі, прынялі актыўны ўдзел у конкурсах: “Зразумей мяне”, “Скончы прапанову”, “Права і абавязак”. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі атрымалі магчымасць азнаёміцца з літаратурай аб правах дзяцей, прадстаўленай на кніжнай выстаўцы пад назвай “Правы свае ведай- абавязкі не забывай”.







