Гадзіна фальклору «Як шукалі ўлетку-папараць кветку» адбылася у Ніжнечэрніхаўскай БК
Гадзіна фальклору «Як шукалі ўлетку-папараць кветку» адбылася у Ніжнечэрніхаўскай БК. Удзельнікі даведаліся пра народныя традыцыі свята Купалля. Плялі вяночкі . Гучалі запісы купальскіх песень, праводзіліся гульні. Нават скакалі праз «вогнішча». Былі міфічныя персанажы — «Русалка», «Вядзьмарачка», якая хацела перашкодзіць святу. Удзельнікі адгадвалі загадкі, выконвалі розныя заданні, каб знайсці папараць-кветку. Закончылася мерапрыемства дыскатэкай.