Дзень пісьменніка ў бібліятэцы
У дзень нараджэння Івана Шамякіна, 30 студзеня, у цэнтральнай раённай бібліятэцы працавала кніжная выстава “Сэрца на далоні часу”, дзе экспанаваліся кнігі пісьменніка розных гадоў выдання, літаратура аб жыцці і творчасці пісьменніка, фотагісторыя лёсу.
31 студзеня прагучаў бібліямікс “Слова Івана Шамякіна” і бібліяграфічны агляд “Слова пра Івана Шамякіна”. Жадаючыя маглі паслухаць раман “Вазьму твой боль”, “Сэрца на далоні”, пачуць любімыя мелодыі і песні пісьменніка, даведацца аб вядомым і невядомым з жыцця Івана Шамякіна.
Наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень прынялі ўдзел у акцыі-апытанні. Рэспандэнтам прапанаваны былі два спісы літаратуры І.Шамякіна: “Прачытана” і “Прачытаю”.
Сярод прачытаных адзначаны раманы “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Глыбокая плынь”, аповесць “Гандлярка і паэт”, апавяданне “Аграном”, і “Завіруха”.
Выказалі пажаданне прачытаць раманы “Сэрца на далоні”, “Вялікая княгіня, “Злая зорка”, “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце”, “У добры час”, “Крыніцы”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Петраград-Брэст”, “Зеніт”; аповесці “Вернісаж”, “Сатанінскі тур”, “Адна на падмостках”, “Ахвяры”, “Шлюбная ноч”; апавяданні “Першае спатканне”, “Непрыгожая”, “Цуд на краі свету”, “Чорны прамень”, “Каханне”; п’есу “Выгнанне блудніцы”.
Інфармацыю падрыхтавала
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Баранавіцкай ЦРБ Томарава І.П.