Дзень памяці “Ніхто не створаны для вайны”
Дзень памяці “Ніхто не створаны для вайны” да дня памяці воінаў- інтэрнацыялістаў адбыўся ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы.
У пачатку Дня супрацоўнікі бібліятэкі разам з прадстаўнікамі ўлады, навучэнцамі Гарадзшчанскай СШ ім.М.А.Скіпара, ўдзельнікам вайны ў Афганістане Хадосам А.І паўдзельнічалі ў жалобным мітінгу на магіле героя-афганца Кудрука С. А. у вёсцы Амневічы. У сценах бібліятэкі была арганізавана кніжная выстава “Войну прошедший твой и мой равесник”.
Ля выставы бібліятэкар расказала пра стойкасць і гераізм нашых салдат, якія былі верныя прысязе і мужна выконвалі свой воінскі абавязак, аб нашых земляках, загінулых выконваючы інтэрнацыянальны абавязак. Падкрэсліла, што наш святы абавязак – захоўваць памяць пра іх, як пра герояў і верных сыноў Айчыны. У канцы сустрэчы падлеткі зацікавіліся кнігамі і інфармацыйнымі матэрыяламі з кніжнай выставы.