Да юбілея I. Мележа сабраліся карыстальнікі Ніжнячэрніхаўскай БК
Да 105 годдзя з Дня нараджэння І. Мележа на агеньчык да юбіляра сабраліся карыстальнікі Ніжнячэрніхаўскай БК. Разам з бібліятэкарам зрабілі падарожжа па жыццёвых і творчых сцяжынках Івана Мележа. Даведаліся аб некаторых цікавых фактах з біяграфіі пісьменніка, пра гісторыю стварэння першага апавядання і аб тым ,як пісьменнік любіў роднае Палессе, зямлю свайго маленства. Да мерапрыемства была арганізавана выстава, на якой прадстаўлены творы І. Мележа розных гадоў выдання. Напрыканцы мерапрыемства з прысутнымі праведзена літаратурная віктарына аб жыцці і творчасці пісьменніка.








