д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Выстава творчасці «Рукам работа – сэрцу радасць»

Колькі творчых, таленавітых людзей, колькі рукадзельніц жыве у Гарадзішчы. Сёння мы яшчэ раз у гэтым упэўнілася. Да 8 сакавіка ў бібліятэцы распачала работу выстава «Рукам работа – сэрцу радасць».

8-mmarta

8-marta

Яе аўтар – майстар па лоскутным шыццю, Аляшкевіч Марыя Дзмітрыеўна. Шыццё з абрэзкаў тканіны, якое яшчэ завуць модным ангельскім словам «пэчворк» і якое цяпер вельмі папулярна, – даўно вядомы від рукадзелля. Ён вельмі захапіў майстрыху, бо, колькі яна сябе памятае, жанчына вязала на прутках і кручком, а трымаць у руках іголку з ніткай навучылася яшчэ ў школьныя гады. У часы дэфіцыту шыла-вязала рэчы для сябе, для дзяцей. Па жыцці Марыя Дзмітрыеўна – светлы, жыццярадасны і вельмі творчы чалавек. І працы ў яе такія ж: яркія, прыгожыя, ад якіх вее ўтульнасцю і цеплынёй. Як у чалавека творчага, у Марыі Дзмітрыеўны шмат ідэй і планаў, якія хацелася б ажыццявіць.

8-marrta

8-martaa

Першыя наведвальнікі выставы разглядалі пашытыя майстрам посцілкі, дэкаратыўныя падушкі, прыхваткі, сумачкі… здзіўляліся. Гэта колькі ж трэба цярпенні, каб акуратна злучыць дзясяткі каляровых кавалачкаў тканіны, каб атрымалася такая прыгажосць!
Сустрэча-віншаванне «Пасядзім за самаварам», да Міжнароднага жаночага дня, адбылася ў Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэцы. Супрацоўнікі бібліятэкі павіншавалі дарагіх жанчын са Святам і запрасілі іх за салодкі стол. Госці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, таксама ўдзельнічалі ў жартоўных конкурсах. Удзельніцы паказалі выдатную кемлівасць, жаночую логіку і бліскучы гумар. Да святочнага дня была падрыхтавана кніжная выстава «Вясна і жанчына — падобныя!».

8-martta

8-martaaa

8-maarta

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика