д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Чытачы Паланечкаўскай сельскай бібліятэкі наведалі радзіму паэта Якуба Коласа

У Год гістарычнай памяці, менавіта ў дзень нараджэння Якуба Коласа – 3 лістапада, чытачы Паланечкаўскай сельскай бібліятэкі разам з бібліятэкарам Вяленка Святланай Уладзіміраўнай наведалі радзіму паэта. Малая радзіма народнага паэта Беларусі Якуба Коласа – Акінчыцы. На сядзібе Коласа ўсё застаецца такім, як і ў пазамінулым стагоддзі, калі на свет з’явіўся будучы пісьменнік. Адзін жылы пакой, печ, ложак, калаўрот, калыска, падвешаная пад столь. Надта нязвыклая для сучаснага наведвальніка атмасфера. Але атмасфера вельмі натуральная і па-шчыраму цёплая. Магчыма, таму, што працуюць у музеі сваякі паэта. У Акінчыцах паэт правёў толькі пяць месяцаў. Затым бацьку перавялі ў Мікалаеўшчыну. Потым былі Ласток, Альбуць, Смольня. У гэтых месцах ёсць напамін, што там жыў пясняр. Да прыкладу, стагадовыя ліпы, якія паэт прывёз з лесу разам з дзядзькам Антосем і пасадзіў у Смольні. Самавар, за якім Колас піў чай з Купалам.

Нашы чытачы вельмі захапіліся гісторыяй спадчыны паэта. І таму першым жаданнем стала перачытаць творы Якуба Коласа, дзе упамянуты мясціны якія наведалі.

img_20221103_100747

Exif_JPEG_420

Exif_JPEG_420

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика