Чытачы Мілавідскай сельскай бібліятэкі прынялі ўдзел у паэтычным вернісажы
Лёсу майго кірунак,
Долі маей выснова,
Як паратунак,-
Матчына слова,
Бацькава слова,
Роднае вечная слова.
П. Макаль.
Мова – частка чалавечай культуры, гістарычная спадчына. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага. Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мелагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі.
1 верасня ў Дзень беларускай пісьменнасці чытачы Мілавідскай сельскай бібліятэкі прынялі ўдзел у паэтычным вернісажы. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з кніжнай выставай “Мова маіх продкаў згаснуць не павінна”, з задавальненнем чыталі свае любімыя вершы на роднай мове.