Бібліятэчны квілт «Дзіўная, родная мова…»
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Жамчужненскай сельскай бібліятэцы быў арганізаваны бібліятэчны квілт «Дзіўная, родная мова…».
Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у ім, адказаўшы на пытанне якая яна, беларуская мова, для кожнага. Мерапрыемства выклікала сапраўдны інтарэс сярод дзяцей.