Агляд твораў Міхася Пазнякова “У родным краі”правяла Цешаўлянская СБ
Агляд твораў Міхася Пазнякова “У родным краі”, прымеркаваны да юбілею дзіцячага паэта, правяла Цешаўлянская бібліятэка. На мерапрыемстве бібліятэкар распавяла дзецям біяграфію паэта, пазнаёміла з вершамі, лічылкамі, смяшынкамі, скарагаворкамі аўтара. Спадабаліся дзецям і вясёлыя загадкі, якія склаў для іх Міхась Пазнякоў. Трэба адзначыць, што творы паэта прыйшлі да спадобы маленькім наведвальнікам бібліятэкі.








