Адзначаем юбілей Васіля Быкава
19 чэрвеня 2024 года споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, публіцыста і сцэнарыста Васіля Быкава. Пісьменнік-франтавік, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну ад пачатку і да канца, ён у сваёй творчасці застаўся верным тэме вайны. Адказваючы на пытанні журналістаў, пісьменнік казаў: “Я заўсёды пісаў пра тое, што бачыў і перажыў сам, што перажылі мае таварышы…”. Усе жахі вайны ён бачыў уласнымі вачыма, таму творы пісьменніка адлюстроўваюць усю рэалістычнасць таго часу, а ваенныя падзеі апісваюцца вельмі праўдападобна. Яго творы – гэта ўвасабленне мужнасці і гераізму савецкага народа ў барацьбе з нямецка-фашысцімі захопнікамі.
У бібліятэках Баранавіцкай РЦБС прааведзена шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею Васіля Быкава.
Цэнтральная раённая бібліятэка імя Яна Чачота сумесна з бібліятэкай ДУА “Навамышскі дзяржаўны аргарны каледж” выступіла арганізатарам гадзіны мастацтва “У сэрцы і кнігах памяць пра вайну”, якая была праведзена для навучэнцаў гэтай ўстановы і карыстальнікаў раённай бібліятэкі. Выстава-прагляд “Стваральнік ваеннай эпапеі” дазволіла пазнаёміцца бліжэй з гранямі рознабаковага таленту Васіля Быкава, а тэатральная пастаноўка паводле аповесці “Альпійская балада” тэатра каледжа “На Мышанцы” (рэж. С. Пшэўлоцкі) нікога не пакінула абыякавым.
Гарадзішчанская гарпасялковая бібліятэка правяла пазнавальную гадзіну “Васільком у жыце Беларушчыны назаўседы застанецца Быкаў”.
Літаратурны партрэт “Праўда гісторыі, часу, жыцця” адбыўся ў Прыазёрнаўскай сельскай бібліятэцы. Чытачы даведаліся пра жыццё і творчасць пісьменніка. Да мерапрыемсва была аформлена кніжная выстава “Заўсёды ў памяці народнай”.
Літаратурны глобус “Майстар военной прозы” праведзены ў Арабаўшчынскай сельскай бібліятэцы. Складаючай часткай мерапрыемства сталі агляд твораў пісьменніка і віктарына па яго творчасці.
У Леснянскай сельскай бібліятэцы была аформлена выстаўка-партрэт “Я перад вамі з памяццю сваёй”, дзе карыстальнікі знаёміліся як з творамі Васіля Быкава, так і яго фотаздымкамі, якія адлюстроўвалі розныя перыяды жыцця пісьменніка.
У Палонкаўскай сельскай бібліятэцы 100-годовы юбілей Васіля Быкава адзначылі літаратурнай экскурсіяй па яго творчасці “Застацца чалавекам у полымі вайны” з распачатага цыкла “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.
На сайце ДУК “Баранавіцкая РЦБС” размешчана анлайн-віктарына “Васіль Быкаў. Лёс у полымі вайны”, удзел у якой прымаюць і карыстальнікі бібліятэк Расійскай Федэрацыі.