Адчыні таямніцу роднага краю
У кожнага чалавека ёсць свая Радзіма — месца дзе ён нарадзіўся і вырас. 18 жніўня ў Ніжнечэрніхаўскай БК была праведзена віктарына “Адчыні таямніцу роднага краю”. Спачатку ўдзельнікі здзейснілі цікавае падарожжа па знакамітым памятным мясцінам Беларусі і Брэсцкай вобласці, наведалі знакавыя месцы Баранавіцкага раёна і сваёй вёскі. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных і з краязнаўчай літаратурай, з матэрыяламі, якія расказваюць пра наш край. Потым была праведзена віктарына, якая дапамагла не толькі праверыць веды дзяцей пра нашу Радзіму. але і спрыяла пазнанню шмат чаго цікавага.