д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

27 лістапада ў Маласваротаўскай бібліятэцы-музеі прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Натхненне”

27 лістапада ў Маласваротаўскай бібліятэцы-музеі прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Натхненне”, прысвечанае падзеям, якія сталі гісторыяй нашай вёскі, нашага калгаса і пра якія мы абавязаны памятаць. У гэты дзень у 1964 годзе куля бандыта абарвала жыццё старшыні калгаса “Іскра”, дэпутата Вярхоўнага Савета БССР, Героя Сацыялістычнай Працы Вільчкоўскага Багуслава Багданавіча. Ён загінуў на сваім працоўным месцы. Багуслаў Багданавіч любіў людзей, любіў зямлю, любіў гаспадарку. Яго 36-гадовы жыццёвы шлях можна назваць адным словам – подзвіг. Такія людзі і робяць нашую гісторыю, аб такіх людзях мы павінны памятаць і ганарыцца імі. На мерапрыемстве ўспомнілі старонкі жыцця і дзейнасці Б.Б.Вільчкоўскага, праглядзелі і абмеркавалі дакументальны фільм “Куля для дэпутата”.

Напрыканцы ўсклалі кветкі да помніка Б.Б.Вільчкоўскага.

20221127_171721

20221127_173015

20221127_173223

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика