25 верасня ў Падгорнаўскай СБ прайшло чарговае пасяджэнне а/а «Чамучкі»
Гартая старонкі вуснага часопіса «Ах, бульба-бульбачка!», маленькія чытачы даведаліся калі і якім чынам «дзівосная іншаземка» трапіла на сталы беларусаў, якое мноства страў можна з яе прыгатаваць, паслухалі карысныя парады па прыгатаванню і ўжыванню бульбы. Дзеці пазнаеміліся з вершамі беларускіх паэтаў пра бульбу і прачыталі выразна некаторыя з іх. А паводле верша Г.Івановай «Жытневы каласок і бульбінка» зрабілі невялічкую пастаноўку. Будучых гасапдыняк чакала таксама кульнарнае выпрабаванне «Руплівы повар» — трэба было выбраць тыя ілюстацыі гародніны, з якой можна прыгатаваць боршч. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі аматарскага аб’яднання праявілі свае творчыя здольнасці, у выніку якіх у бібліятэке з’явілася незвычайная бульбяная сям’я.