15 верасня ў Маласваротаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень адчыненых дзвярэй
15 верасня ў Маласваротаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў дзень адчыненых дзвярэй «Каб ісці ў нагу з векам, ты ідзі ў бібліятэку». У гэты дзень карыстальнікі наведалі бібліятэку і павіншавалі бібліятэкара з прафесійным святам, пазнаёмліся з выставамі бібліятэкі і інфармацыйнымі матэрыяламі. Таксама прынялі ўдзел ў гутарцы «Бібліятэка – мінулае і сучаснае». Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту праведзена гадзіна ціхага чытання «У гасцях у кніжак». Толькі ў гэты дзень прайшла акцыя «Задоўжнік», а таксама карыстальнікі бібліятэкі мелі магчымасць атрымаць бясплатныя камп’ютарныя паслугі.