д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Літвін Мікалай Канстанцінавіч

11 мая 2016 г. – 65 гадоў з дня нараджэння
Мікалая Канстанцінавіча Літвіна (1951), кампазітара

litvin

Мікалай Канстанцінавіч Літвін нарадзіўся 11 мая 1951 года ў вёсцы Пятрэвічы Баранавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара, народнага артыста БССР Анатоля Васільевіча Багатырова (1977).

З 1979 года Мікалай Літвін выкладае інструментоўку ў Беларускай акадэміі музыкі. Быў дацэнтам кафедры інструментоўкі, аранжыроўкі і чытання партытур. У жніўні 2015 года кафедра інструментоўкі была аб’яднана з кафедрай кампазіцыі, гісторыі і тэорыі музыкі, Мікалай Канстанцінавіч увайшоў у яе склад. Асноўным накірункам кафедры кампазіцыі з’яўляецца выхаванне і навучанне кампазітарскай прафесіі.

Член Саюза кампазітараў Беларусі (1979).

Сярод твораў Мікалая Літвіна сімфоніі, кантаты, сюіты, музычныя п’есы, песні і інш. Вобразы Беларусі з’яўляюцца галоўнымі ў творчасці кампазітара. Яны напаўняюць аркестравую і вакальную музыку, у якой праслаўляецца жыццё і духоўная прыгажосць беларускага народа. Нацыянальная ідэя атрымлівае рознабаковае ўвасабленне, з’яўляючыся асновай твораў малых і буйных форм. У камерна-інструментальнай музыцы кампазітар умела выкарыстоўвае багаты каларыт народных інструментаў, у вакальнай – імкнецца да шырокага лірычнага выказвання, якое арганічна ўбірае ў сябе фальклорную інтанацыйнасць. У розныя перыяды ствараліся п’есы для баяна, цымбалаў, дудак, якія дэманструюць глыбокае адчуванне беларускай песенна-інструментальнай культуры з уласцівымі для яе музычна-стылістычнымі асаблівасцямі.

Сярод твораў 1980-х гадоў важнае месца займае харавы цыкл «Родныя вобразы» на вершы Янкі Купалы і Якуба Коласа. Твор адметны шырынёй праявы нацыянальных пачуццяў і лірычна пераасэнсаванымі вобразамі патрыятызму. Вытокі выразнай меладыйнасці хароў, якая спалучае і свабодную пявучую кантылену, і дэкламацыйнасць, і пранікнёную распеўнасць, – у беларускай народнай песеннасці.

У народна-аркестравай музыцы кампазітар паўстае і як яркі жанрыст, які добра адчувае прыроду танцавальнага фальклору, і як тонкі, удумлівы мастак. Адсюль – спалучэнне нястрымнай стыхіі танца і элегічнасці, адкрытага выяўлення пачуццяў і мяккай меланхоліі, што вызначае эмацыянальны тонус «Калыханкі», «Весялухі», «Вясенняга карагоду».

I ў камернай, і ў аркестравай музыцы Міхаіл Літвін выступае прыхільнікам канцэртнага стылю, які дае магчымасць увасобіць усё багацце і своеасаблівасць народнай выканаўчай культуры, тэмбравай палітры народных інструментаў, а таксама ўсю паўнату характару беларускага народа.

У розныя перыяды кампазітарам ствараліся разнастайныя песні, якія вызначаюцца шырокім і рознабаковым праяўленнем лірыкі. Яна пранікае і ў тыя сферы, дзе пануюць патрыятычныя матывы. Песня, па меркаванні кампазітара, – гэта тая «музыка душы», якая дазваляе перадаць самыя розныя думкі і настроі. У 1982 годзе за песню «Моё отечество» кампазітару было прысвоена званне лаўрэата рэспубліканскага конкурсу.

Яркія, эмацыянальна напоўненыя творы Міхаіла Літвіна гучаць на канцэртах, па радыё і тэлебачанні. Яны ўвайшлі ў рэпертуар многіх калектываў, якія прадстаўляюць беларускае мастацтва.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2016 г. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

 

Творы М. К. Літвіна

  1. Аркестравая музыка. Для сімфанічнага аркестра: Сімфонія (1976), Сімфанічныя варыяцыі (1976), эскіз «Горкі вырай» для чытальніка і аркестра (сл. М. Мятліцкага, 1993). Для народнага аркестра: «Калыханка», «Весялуха» (1987), «Вясенні карагод» (1990).
  2. Камерна-інструментальная музыка. Для баяна: Маленькая сюіта (1977), Парафраз на беларускія народныя тэмы (1980), «Экспромт», «Тэма з варыяцыямі» (1981), Фугета, Фантастычнае скерца (1987), зборнік п’ес «Урок музыкі» (1987), «Казка» (1992). Для фартэпіяна: Ронда (1982), Дзве прэлюдыі (1983), Фугета (1985). Для цьімбалаў і фартэпіяна: «Паэма» (1980), «Песня», «Бурлеска» (1982). Для ансамбля народных інструментаў: Сюіта (1980), Фантазія (1981). Для голасу з суправаджэннем: цыкл «Осенний триптих» (сл. I.Бурсава, 1977). Саната-паэма для віяланчэлі і фартэпіяна (1973), Паэма для домры і фартэпіяна (1979), Лірычная п’еса для альтовай дудкі і фартэпіяна (1982), п’есы «Вяснянка» і «Калыханка» для квінтэта беларускіх дудак (1982).
  3. Вакальная музыка. Для хору а капэла: цыкл «Родныя вобразы» (сл. Я.Купалы, Я. Коласа, 1983), хор для дзяцей «Камар» (сл. П. Пранузы, 1991). Для хору з суправаджэннем: «Маладая Беларусь» (сл. Я. Купалы, 1993). Кантата «Беларуская калыханка» (сл. В. Віткі, 1977).
  4. Песні: «Чорны вочы – здрада» (сл. В. Аколавай); «О чем вспоминают солдаты» (сл. С. Арлова); «Люди в мирных шинелях» (сл. Б.Бруснікава); «Открытие», «Хлеба высокие» (сл. В. Гіна); «Над Белай Руссю» (сл. А. Грачанікава); «Я остаться хочу твоей сказкой», «Бабье лето» (сл. М. Давыдзенкі); «Суніцы», «Васількі» (сл. У. Карызны); «Милицейский вальс», «Вальс под гитару», «Иду служить!» (сл. I. Кісялёва); «Синее небо» (сл. Т. Кузаўлевай); «Десантники» (сл. Я. Мілаванава); «Солдаты России», «Моё Отечество» (сл. А. Пракоф’ева); «Я вясну малюю» (сл. П. Пранузы); «Гай закаханых» (сл. I. Скурко); «Баллада о бессмертии», «Сирень отголубела» (сл. А. Салаўёва); «Я Вас люблю всегда» (сл. М. Татура); «Признание» (сл. П. Труса); «Маленькія трубачы» (сл. М. Чарняўскага); «Сівізна Радзімы», «Сівыя бярозы» (сл. М. Ясеня).
  5. Урок музыки : баян : [репертуарно-педагогический сборник для детских музыкальных школ] : [содержание: Наигрыш ; Грустный дождик ; Кукушка ; Ручеек ; Озорник ; Хор ; Я рисую лето ; Маленькая сюита (1. Скерцино ; 2. Вальс ; 3. Колыбельная ; 4. Танец) ; Элегия ; Экспромт ; Весенний праздник] / Николай Литвин ; [методические рекомендации Г. Н. Мандруса]. – Минск : Беларусь, 1987. – 31 с.

 

Аб жыцці і творчасці М. К. Літвіна

  1. Літвін Мікалай Канстанцінавіч / В. Р. Гудзей-Каштальян // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2014. Т. 5. С. 123.
  2. Литвин Николай Константинович // Мдивани,Т. Г. Композиторы Беларуси / Т. Г. Мдивани, В. Г. Гудей-Каштальян. Минск : Беларусь, С. 321–323.
  3. Литвин Николай Константинович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 28.
  4. Літвін Мікалай Канстанцінавіч / Р. М. Аладава // Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 1999. Т. 9. С. 339.
  5. Литвин Николай Константинович // Кто есть кто в Республике Беларусь. Люди дела. Минск : Энциклопедикс, 1999. С. 124.
  6. Літвін Мікалай Канстанцінавіч // Мядзівані, Т. Кампазітары Беларусі / Т. Мядзівані, Р. Сергіенка. Мінск : Беларусь, 1997. С. 244–246.
  7. Літвін Мікалай Канстанцінавіч / Р. М. Аладава // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 281.

 

 

 

 

Баранавіцкі раён
Пятрэвічы
Літвін Мікалай Канстанцінавіч
юбілей

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика