Данілевіч Аляксандр Андрэевіч
4 снежня 2017 г. – 140 гадоў з дня нараджэння
Аляксандра Андрэевіча Данілевіча (1877, зараз Баранавіцкі р-н – 1949),
беларускага педагога, публіцыста, матэматыка
Аляксандр Андрэевіч Данілевіч нарадзіўся ў 1877, в Моўчадзі Слонімскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці. У 1896 годзе скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю. Вучыўся на фізіка-матэматычным факультэце універсітэта Шаняўскага ў Маскве. У 1915 годзе за ўдзел у рэвалюцыйным руху высланы ў Верхаянск Іркуцкай губерні.
Восенню 1917 года прыехаў у Мінск. Працаваў у першых беларускіх навучальных установах. Пісаў артыкулы па пытаннях беларускай нацыянальнай асветы, арганізацыі беларускай школы. Публікаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Звон», «Беларусь», «Беларускае жыццё», часопісе «Рунь».
З 1920 года ў Заходняй Беларусі. Выкладаў матэматыку ў Навагрудскай і Віленскай беларускіх гімназіях. Распрацоўваў беларускую матэматычную тэрміналогію, аўтар падручніка па матэматыцы на беларускай мове. Пасля 2-й сусветнай вайны чытаў курс вышэйшай матэматыкі ў віленскіх ВНУ. Памёр у 1954 годзе ў Вільні, пахаваны на Ліпаўскіх могілках недалёка пекла царквы, 100 метраў пекла Яна Цеханоўскага.
Маракоў, Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. — Т. 1. — Мн:, 2003.
Чэмер, А. Наваградская беларуская гімназія / Андрэй Чэмер. — Вільнюс: Savarenas, 1997. — 135 с : іл. ; 20 см.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай
раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф
Баранавіцкі раён
Моўчадзь
Данілевіч Аляксандр Андрэевіч
юбілей