Багрым Паўлюк
Паўлюк Багрым
(2 (14) лістапада 1812 в. Крошын, Баранавіцкі раён – 1891)
паэт, каваль
Паўлюк Багрым нарадзіўся (2 (14) лістапада 1812 у вёсцы Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка.
Вучыўся ў пачатковай парафіяльнай школе, фундатарам якой быў ксёндз В. Магнушэўскі. Пазнаёміўся з вальнадумнай паэзіяй; пачаў пісаць сам. У сувязі з сялянскімі хваляваннямі 1828 г. у Крошыне і за распаўсюджанне верша «Бунт хлопаў» (варыянт «Рабункаў мужыкоў» Я. Баршчэўскага) прыцягваўся да следства, быў здадзены ў рэкруты. Калі вярнуўся, Паўлюк Багрым, як і яго бацька, працаваў кавалём.
У рамястве дасягнуў мастацкіх вяршыняў, пра што сведчыць зробленая ім каваная жырандоля, якая і сёння захоўваецца ў Крошынскім касцёле. Гэта ўзор мастацкай коўкі на Беларусі ХІХ века.
ПамёрПаўлюк Багрым каля 1891 года, пахаваны на мясцовых могілках.
У 1985 годзе ў Крошыне адкрыты музей народнага мастацтва і рамёстваў імя Паўлюка Багрыма.
У 2005 годзе ў горадзе Баранавічы ў мікрараёне Бараўкі адна з вуліц названа
ў гонар Паўлюка Багрыма.
l
l
26 кастрычніка 2017 г. – 205 гадоў з дня нараджэння
Паўлюка Багрыма (1812, Баранавіцкі р-н – 1891(?)), паэта,
таленавітага каваля, імя якога нададзена Крошынскаму музею
народнага мастацтва і рамёстваў (Баранавіцкі р-н)
Паўлюк Багрым (руск. Паўлюк Багрым; сапраўднае імя Павел Іосіфавіч Багрым; 1812-1891) – беларускі поэт. Родился ў вёсцы Крашын, у Навагрудскім павеце (цяпер Баранавіцкі раён Брэсцкай вобласці, Рэспубліка Беларусь) у сям’і рамесніка. Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскага рымска-каталіцкай парафіяльнай школе. З дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам. Пад уплывам фальклору і паэзіі Ю. Нямцэвіча і К. Нарушэвіча, яе свабодалюбства і анты феадальнай накіраванасці Багрым сам стаў пісаць вершы, у якіх гучалі любоў да радзімы, прыродзе, людзям, боль за іх нялёгкую жыццё пры паншчыне і імкненне да свабоды. Багрыма ня былі такія абыякавыя сялянскія хваляванні, якія адбыліся ў роднай вёсцы. Ён адгукнуўся на гэтыя падзеі ў сваіх вершах. Аднавяскоўцам чытаў таксама забароненыя вершы іншых аўтараў. Пры ператрусе жандары знайшлі ў Багрыма ананімны верш «Гутарка пана з селянінам». За распаўсюд вершаў супраць прыгоннага закона быў здадзены ў рэкруты і прайшоў доўгі і нялёгкі шлях царскай службы.Вярнуўшыся, працаваў кавалём у роднай вёсцы. Пра яго майстэрства сведчыць вялікая прыгожая выкаваць ім люстра, якая да гэтага часу знаходзіцца ў Крошынскага каталіцкай царквы. Над ёй стварэннем Багрым працаваў некалькі гадоў. З яго творчага спадчыны захавалася толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы …», напісанае ім у юнацкім узросце і надрукаванае ва ўспамінах наваградскага адваката І. Яцковского «Аповесць майго часу» (Лондан, 1854, с. 257-265). Багрым памёр і быў пахаваны ў роднай вёсцы. У 1985 ў Крашын адкрыты музей народных мастацтваў і рамёстваў імя П. Багрыма. У 2005 годзе ў горадзе Баранавічы ў мікрараёне Бараўкі адна з вуліц названа ў гонар Паўлюка Багрыма.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2017 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф
Творчасць Паўлюка Багрыма
На жаль, з літаратурнай спадчыны паэта ацалеў толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы…», напісаны ў маладым узросце і надрукаваны паводле ўспаміну навагрудскага адваката І.Яцкоўскага «Аповесць з майго часу» (Лондан, 1854). У вершы ярка выявіўся пратэст супраць несправядлівасці, прыгону, натуральныя чалавечыя пачуцці народна-песеннага характару. Многія даследчыкі беларускай літаратуры XIX ст. лічаць твор шэдэўрам беларускай лірыкі тагачаснай эпохі, а многія беларускія паэты, у тым ліку і сучасныя, прысвяцілі Паўлюку Багрыму свае натхнёныя вершы з прызнаннем у вялікай павазе да яго трагічнага лёсу, да ягонага творчага дару.
На думку Р. Зямкевіча (і М. Гарэцкага) Паўлюку Багрыму належала і аўтарства ананімнага верша антыпрыгоннага духу «Гутарка Данілы з Сцяпанам».
Твор Паўлюка Багрыма
«Зайграй, зайграй, хлопча малы…»
Зайграй, зайграй, хлопча малы.
І ў скрыпачку і ў цымбалы.
А я зайграю ў дуду,
Бо ў Крошыне жыць не буду.
Бо ў Крошыне пан сярдзіты,
Бацька кіямі забіты,
Маці тужыць, сястра плача:
«Дзе ж ты пойдзеш, небарача?…»
Дзе ж я пайду? Мілы Божа!
Пайду ў свет, у бездарожжа,
У ваўкалака абярнуся,
З шчасцем на вас азірнуся.
Будзь здарова, маці міла!
Каб ты мяне не нарадзіла,
Каб ты мяне не карміла,
Шчасліўшая ты б была!
Каб я каршуном радзіўся,
Я бы без паноў абыўся:
У паншчыну б не пагналі,
У рэкруты б не забралі
І ў маскалі не аддалі.
Мне пастушком век не быці,
А ў маскалях трудна жыці,
А я і расці баюся,
Дзе ж я, бедны, абярнуся?
Ой, кажа́не, кажанé!
Чаму ж не сеў ты на мяне?
Каб я большы не падрос
ды ад бацькавых калёс.
Аб жыцці і творчасці Паўлюка Багрыма
- Апублікаваны ўпершыню ўМ. Федароўскага: Lud bialoruski na Rusi Litewskiej, III [1903], 14-18. Пд.: Карский Е. Ф. Белоруссы. Т.3, кн.3. Художественная литература на народном языке. Петроград, 1922. У выданні: Белорусы: В 3 т. Т.3, кн. 2. Очерки словесности белорусского племени . — Мн. : БелЭн, 2007. — 704 с. С.233—661. С. 302, 323, 324.
- Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі: Нарысы аб беларускіх пісьменніках. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск: Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с. — (Школьная бібліятэка).
- Александровіч С. Слядамі легенды // Александровіч С. Тут зямля такая. Мн., 1974.
- Артыкулы пра жыццё і творчасць Паўлюка Багрыма // Роднае слова. № 11. С. 66 – 67.
- Бас І. Паўлюк Багрым // Полымя. 1955. № 3.
- Ждановіч, І. Твой слаўны сын, Крашын!: Нататкі з багрымаўскіх чытанняў / І.Ждановіч // Роднае слова . 1992. № 12. С. 64 – 66.
- Запрудскі І. М. Пытанне атрыбуцыі, паэтыка і эстэтыка верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы…» // Запрудскі І. М. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ ст. — Мн.: БДУ, 2003. — С. 5-48.
- Паўлюк Багрым / пад рэд. А. Сабалеўскага; склад. В. Ляшук, А. Майсейчык; прадм. А. Сабалеўскага. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 256 с.
- Прысвячэнні Паўлюку Багрыму // Роднае слова. № 10. С. 61.
- Сахута, Я. Багрымавы жаўранкі / Я.Сахута // Роднае слова. № 6. С. 62 – 65.
- Содаль, У. Крашынскае рэха: Да 185’годдзя з дня нараджэння Паўлюка Багрыма / У.Содаль // Роднае слова. № 11. С. 147 – 159.
- Станкевіч А. Магнушэўскі. Паўлюк Багрым. Баброўскі: (Да вытокаў беларускага адраджэння). Вільня, 1937.
Аб жыцці і дзейнасці П. Багрыма
- Александровіч, С.Х. Незабыўнымі сцежкамі: Нарысы аб беларускіх пісьменніках. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск: Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с. — (Школьная бібліятэка).
- Альгерчик, В. На родине Павлюка Багрима : [о д. Крошин] / Владимир Альгерчик // Бел. нива. — 2008. — 28 марта (№59). — С. 3.
- Антончык, А. Паўлюк Багрым. “Я – легенда” / Аксана Антончык // ЛіМ. — 2013. — 12 ліпеня (№27). — С. 15.
- Арочка, М. Памяць зярнятаў. — Мн. : Маст. літ., 1991. — С. 190 — 191.
- Герцаў, В. Талент застыў у метале і слове… : Крошынскаму да Вінчы – 200 год / Віталь Герцаў // Наш край. — 2012. — 6 ноября (№126). — С. 1 — 2.
- Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя : метадычныя падыходы да вывучэння твораў на гістарычную тэму Уладзімір Караткевіч “Паўлюк Багрым” / Л. Лясун // Роднае слова. — 2007. — №10. — С. 61 — 62.
- Маліноўскі, М. Дзяржавін і Багрым / Міхась Маліноўскі // Роднае слова. — №6. — С. 79 — 81.
- Мальдис, А. Был ли Павлюк Багрим поэтом? / Адам Мальдис // Советская Белоруссия. — 2010. — 4 августа (№145). — С. 16 — 17.
- Мархель, У. “Заграй, заграй…” : [пра Паўлюка Багрыма] / Уладзімір Мархель // Краязнаўчая газета. — 2007. — №30. — С. 3.
- Муха, Н. Хрестоматийный поэт… вообще не писал стихи : [о кн. Міхася Маліноўскага “Павел Іосіфавіч Багрым”] / Наталья Муха // АиФ. — 2007. — 9 — 15 мая (№19). — С. 18.
- Паўлюк Багрым / пад рэд. А. Сабалеўскага; склад. В. Ляшук, А. Майсейчык; прадм. А. Сабалеўскага. — Мінск: Навука і тэхніка, 1994. — 256 с.
- Пясецкі, Я. Зорка Багрыма // Звязда. — 2000. — 15 вер. (№178 — 179). — С. 2.
- Рублевская, Л. Наш Бёрнс или Жаворонки крошинской жирандоли : [о Павлюке Багриме] // Советская Белоруссия. — 2002. — 16 ноября. — С. 8.
- Сикиржицкий, В. Павлюкова жирандоль : [про Павлюка Багрима] / Валерий Сикиржицкий // Рэспубліка. — 2007. — 22 верасня (№178). — С. 9.
- Содаль, У. Крашынскае рэха : да 185 – годдя з дня народзінаў Паўлюка Багрыма // Роднае слова. — 1997. — №11. — С. 147 — 159.
- Тайны Крашынскага парку (Паўлюк Багрым) / К. Цвірка // Камяі тых сядзібаў: Шляхі паэтаў XIX ст. / Кастусь Цвірка. — Мн. : Маст. літ., 2004. — С. 145 — 162.
Баранавіцкі раён
Крашын
Багрым Паўлюк
юбілей