Электронны фотамузей “Новая Мыш”
Аддзел абслугоўвання і інфармацыі Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі завяршыў працу па збору і камп’ютэрнай апрацоўцы 600 фотаздымкаў.
Паважаны карыстальнік, да Вашай увагі электронны фотамузей “Новая Мыш” – фотакопія лёсу асобы, сям’і, усёй вёскі Новая Мыш. Бібліятэка дае мажлівасць нібы на “машыне часу” вярнуцца ў пачатак мінулага ХХ стагоддзя і паглядзець, як выглядала мястэчка: вузенькія вуліцы, старыя дамы, былыя падзеі. Наяве ўбачыць людзей, якіх ужо няма, але якія жылі ў Новай Мышы. Пазнаць на фота суседа, аднакласніка, другіх аднавяскоўцаў, знятых у маладыя гады.
Фотамузей “Новая Мыш” – напамін пра радзіму, сустрэча праз прастору і адлегласць, навамышскі след у гісторыі Беларусі.
У распрацоўцы і ажыццяўленні праекта па складанню электроннага фотамузея “НОВАЯ МЫШ” прынялі ўдзел:
Дубейка Васіль Міхайлавіч – краязнаўца, кансультант праекта;
Дубейка Ірына Іосіфаўна – настаўніца гісторыі, аўтар вершаў;
Томарава Ірына Пятроўна – бібліятэкар, аўтар праекта, укладальнік фотамузея;
Фралова Святлана Віктараўна – бібліятэкар, рэдактар.
За ўдзел у складанні электроннай скарбніцы найцікавейшых памятак гісторыі Навамышскага краю шчырая падзяка жыхарам вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Фотамузей складаецца з чатырох раздзелаў: “Навамышскія рэтраматывы”, “Навамышскі край ў школьных фотаздымках”, “Навамышскі край ў вясельных фотаздымках”, “Навамышскія партрэты – нітка пакаленняў”.
Няхай фотамузей
“НОВАЯ МЫШ”
будзе для Вас адкрыццём сваёй зямлі, краю,
сваіх вытокаў і набыткаў.
Вас зацікавіў фотамузей “Новая Мыш”? Звяртайцеся:
– Баранавіцкая ЦРБ
– Аддзел абслугоўвання і інфармацыі
– Адрас: 225331 в.Новая Мыш
вул. Паркавая, 1
Баранавіцкага раёна
Брэсцкай вобл.
Рэспубліка Беларусь
– ‘(08163) 431230