Pаённы конкурс выразнага чытання
Зацвярджаю:
дырэктар ДУК “Баранавіцкая раённая
цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма”
_____________ Проніна М.В.
“____”__________________2016 г.
Палажэнне
аб раённым конкурсе выразнага чытання
“Наталенне радзімай”,
прысвечанага 220-годдзю з дня нараджэння Яна Чачота
I. Мэты і задачы
- Замацаванне памяці пра Яна Чачота ў свядомасці людзей, якія жывуць зараз і будучых пакаленняў.
- Выхаванне ў дзяцей, падлеткаў і моладзі любові да сваёй малой радзімы, павагі да сваіх гістарычных каранёў з дапамогай паэзіі, мастацкай літаратуры.
- Прасоўванне і актывізацыя чытання, папулярызацыя краязнаўчай літаратуры.
- Павышэнне ролі бібліятэкі, як цэнтра арганізацыі чытання.
- Папулярызацыя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.
- Раскрыццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, прыцягненне цікавасці да айчыннай літаратуры.
- Выхаванне пачуцця патрыятызму, павышэнне духоўнай культуры карыстальнікаў бібліятэк.
II АРГАНІЗАТАРЫ КОНКУРСУ
- Ініцыятарам і арганізатарам конкурсу выразнага чытання “Наталенне радзімай” прысвечанага 220-годдзю з дня нараджэння Яна Чачота, з’яўляецца аддзел абслугоўвання і інфармацыі Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі.
- Каардынатарамі конкурсу з’яўляюццца супрацоўнікі аддзела бібліятэчнага маркетынга і рэкламы Баранавіцкай РЦБС.
III. ТЭРМІНЫ І МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ
- Конкурс будзе праведзены ў тэрмін з 11 мая па 24чэрвеня 2016 года ў Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэцы, размешчанай па адрасе: в. Новая Мыш, в Паркавая, 28-а Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
IV. УМОВЫ ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ
- Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца карыстальнікі бібліятэк Баранавіцкага раёна (узрост не абмежаваны).
- Для ўдзелу ў літаратурна – мастацкім конкурсе чытальнікаў «Наталенне радзімай” бібліятэкарам ДУК “Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” неабходна ў тэрмін да 27 мая 2016 года ўключна падаць заяўкі ў Баранавіцкую цэнтральную раённую бібліятэку ад карыстальнікаў бібліятэкі, якія жадаюць прыняць удзел у конкурсе, з указаннем наступных дадзеных:
- Для навучэнцаў агульнаадукацыйных і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў ВНУ неабходна ўказаць цалкам прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, клас, курс, назву навучальнай установы, назву твора, які будзе выконвацца і яго аўтара.
- Для дарослых удзельнікаў конкурса неабходна ўказаць у заяўцы цалкам прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост, дзе і кім працуе, назву твора, які будзе выконвацца і яго аўтара.
V. Умовы конкурсу
- Кожны ўдзельнік конкурсу дэкламуе на памяць не больш аднаго верша, празаічнага твора (ці лагічна завершанага ўрыўка) вядомага і малавядомага паэта ці пісьменніка Беларусі на беларускай мове.
- Метадыстам (куратарам) аддзела маркетынга і рэкламы Баранавіцкай ЦРБ рэкамендуецца аказаць метадычную і практычную дапамогу ў выбары літаратурных твораў для ўдзельнікаў конкурсу і правесці папярэдняе праслухоўванне чытальнікаў з мэтай выяўлення ступені падрыхтоўкі і адпаведнасці абранага рэпертуару тэматыцы конкурсу.
- Выбар конкурснага твору вызначаецца адпаведнасцю тэме конкурса “Наталенне радзімай”.
- Працягласць выступлення не больш за 5 хвілін.
- Членам журы конкурсу пры праслухоўванні ўдзельнік павінен прад’явіць выданне, дзе надрукаваны абраны твор.
VI. Асноўныя крытэрыі ацэнкі канкурсантаў
- якасць выканання, вымаўлення;
- правільная пастаноўка лагічнага націску;
- захаванне паўзаў;
- правільны выбар тэмпу чытання;
- захаванне патрэбнай iнтанацыi;
- беспамылковае чытанне;
- уменне выказваць сваё ўспрыманне верша;
- арыгінальнасць выканання;
- сцэнічная культура і касцюм;
- уменне кіраваць сваім голасам і ўяўленнем слухачоў;
- глыбокае разуменне сэнсавай нагрузкі літаратурнага твора;
VII. Парадак правядзення конкурсу
- Конкурснае праслухоўванне будзе праходзіць 24 чэрвеня 2016 года ў Баранавіцкай ЦРБ.
VIII. Вынікі конкурсу і ўзнагароджванне пераможцаў
- Выступленні ўдзельнікаў журы будзе ацэньваць па кожнаму крытэрыю ацэнкі па дзесяцібальнай сістэме (ход ацэначнага кроку – 1 бал).
- Пераможцы будуць адзначаны дыпломамі і падарункамі:
1 месца – падарунак на суму ад 2,0 да 2,5 базавых велічынь;
2 месца – падарунак на суму ад 1,5 да 2,0 базавых велічынь;
3 месца – падарунак на суму ад 1,0 да 1,5 базавых велічынь;
- Будзе вылучаны спецыяльны прыз глядацкіх сімпатый.
- Будзе вылучаны спецыяльны прыз старшыні журы.
- Удзельнікі конкурсу атрымаюць сертыфікат удзельніка і памятны сувенір
Арганізатары пакідаюць за сабой права прызначэння складу журы і змены даты правядзення конкурснага праслухоўвання.
Томарава І.П., загадчык
аддзела абслугоўвання
і інфармацыі Баранавіцкай ЦРБ