Новости
КОЖНАЯ ПЯТНІЦА — РОДНАЕ, СВАЁ!
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь запусціла праект — «Кожная пятніца — роднае, сваё!»
Праект накіраваны на падтрымку нацыянальных каштоўнасцей і вытворцаў і прапануе:
– Гаварыць па-беларуску
– Апранаць беларускае адзенне
– Купляць беларускія тавары
– Слухаць беларускую музыку
– Дзяліцца сваімі адкрыццямі з хэштэгам #ДзеньРоднагаСвайго
ДУК «Баранавіцкая РЦБС» з радасцю далучаецца да праекта! На базе Цэнтральнай раённай бібліятэкі ім. Яна Чачота ў 2026 годзе стартуе акцыя «Дзень пісьменніка». Сутнасць яе заключаецца ў тым, што кожны месяц адна з пятніц будзе прысвечана жыццю, творчасці і культурнай спадчыне пэўнага беларускага аўтара.
Няхай кожная пятніца стане днём, калі мы адзначаем нашу культуру і мову!
Театральная постановка «Сказка о глупом мышонке» в ЦРБ
В детской библиотеке состоялось удивительное мероприятие для наших маленьких друзей из детского сада!
В этот день мы погрузились в волшебный мир театра, где была представлена яркая и увлекательная постановка «Сказка о глупом мышонке». Спектакль начался с интересного предисловия о том, как появилось название «Новая мышь», что сразу же привлекло внимание детей.
Сам спектакль вызвал живой интерес и восторг у ребят — они с замиранием сердца следили за приключениями забавного мышонка! После показа маленькие зрители смогли поучаствовать в интерактивной части мероприятия: им были предложены загадки из книжки «Смешинки», что добавило веселья и задора!
В завершение нашего праздника все дети получили раскраски по мотивам сказки, а также были сделаны памятные фотографии на память. Мы благодарим всех участников и зрителей за чудесное время, проведенное вместе!
Ждем вас на следующих мероприятиях в нашей библиотеке!
Сын свайго часу: літаратурная спадчына Івана Шамякіна.
Іван Шамякін быў не толькі пісьменнікам, але і летапісцам эпохі. Іван Шамякін, народны пісьменнік Беларусі, праз свае творы захаваў для нас пульс амаль шасці дзесяцігоддзяў — усё, што хвалявала, радавала і турбавала грамадства.
У Цешаўлянскай бібліятэцы прайшоў асаблівы літаратурны бенефіс «Сын свайго часу», прысвечаны юбілею майстра. Мы зноў перагарнулі старонкі яго раманаў і аповесцей, дзе кожны сюжет — гэта глыбокі погляд на сацыяльныя і духоўна-псіхалагічныя праблемы часу.
Шамякін пакінуў нам багатую творчую спадчыну. Ён смела ўздымаў найбольш вострыя і актуальныя пытанні, а яго героі жывуць, любяць, шукаюць іспыты і застаюцца блізкімі кожнаму.






















