Новости
Напярэдадні юбілея І.П. Мележа ў Сеўрукоўскай СБ прадстаўлена кніжная выстава
8 лютага спаўняецца 105 год з дня нараджэння Івана Паўлавіча Мележа, аднаго з самых прызнаных беларускіх пісьменнікаў, публіцыста, лаўрэата літаратурных прэмій, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні юбілея Івана Мележа ў Сеўрукоўскай бібліятэцы прадстаўлена кніжная выстава, якая стала выпадкам для таго, каб пачытаць творы класіка беларускай літаратуры, азнаёміцца з жыццём і творчасцю пісьменніка.
Святкаванне юбілеяў беларускіх класікаў у бібліятэцы ім. Я. Чачота набывае новыя традыцыі!
Святкаванне юбілеяў беларускіх класікаў у бібліятэцы імя Яна Чачота набывае новыя традыцыі!
6 лютага ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё!» мы разам адзначылі 105-годдзе Івана Мележа.
Наведвальнікі паглыбіліся ў свет «Палескай хронікі» праз выстаўку, паставілі свае «сэрцы» ў рэйтынгу юбіляраў, адшукалі цытаты з «Людзей на балоце» і нават напісалі пытанні самому класіку.
Самыя цікавыя з іх і адказы — ужо хутка пад тэгам #12юбіляраў2026!
Дзякуй усім, хто быў з намі! Сябруйце з беларускім словам разам з намі.
Наступны стоп — 6 сакавіка! Чакаем вас на Дні пісьменніка, прысвечаным Кандрату Крапіву (130 год). Будзе яшчэ больш цікавых адкрыццяў!
Читатели Мирской СБ приняли участие в акции «Подари книгу библиотеке»!
Читатели Мирской СБ активно принимают участие в акции «Подари книгу библиотеке»!
Сегодня Мирская библиотека получила замечательный подарок от читателя Валентины Роденковой, которая принесла книги для пополнения нашего фонда.
Огромное вам спасибо, Валентина, за ваш вклад и поддержку!
Ваши добрые дела помогают нам делать библиотеку еще лучше для жителей нашего района. Приглашаем всех желающих присоединиться к акции и поддержать нашу библиотеку!
“Подзвіг Івана Мележа” – літаратурная гадзіна ў Цешаўлянскай бібліятэцы.
Сёння ў сценах нашай бібліятэцы адбылася асаблівая літаратурная сустрэча, прысвечаная народнаму пісьменніку Беларусі Івану Мележу.
Літаратурная спадчына лаўрэата Ленінскай прэміі стала сапраўдным нацыянальным гонарам. Ён — адзін з самых выдатных пісьменнікаў, дасканалы знаўца чалавечай душы і майстар эпічнага жанру. У яго творах жыве і пераліваецца ўсімі фарбамі самабытны свет беларускага народа.
Удзельнікі пазнаёміліся з жыццём і шматграннай творчасцю аўтара: навеламі, апавяданнямі, дзённікамі і, вядома, вяршыняй яго таленту — эпапеяй «Палеская хроніка». Менавіта гэты твор застаецца адным з найважнейшых у гісторыі нашай літаратуры.
Чытаем беларускую класіку разам!

















