Новости
Прошел театр в Севрюковской БК
Участники любительского объединения Севрюковской БК радовали малышей из детского сада театральной постановкой.
“Чараўнікі беларускага слова”
23 лістапада ў Перхавіцкай СБ у рамках абласнога бібліятэчнага месячніка папулярызацыі нацыянальнай мастацкай літаратуры “Маіх радкоў няма без Беларусі”: для малодшых чытачоў была праведзена прэзентацыя-сустрэча па кнігам беларускіх пісьменнікаў для дзяцей “Чараўнікі беларускага слова”.
Казкі… Вясёлыя і сумныя. Гарэзлівыя і страшныя, доўгія і зусім кароткія. Казкі абуджаюць цікаўнасць, бударажаць уяўленне, развіваюць назіральнасць і кемлівасць. Калі адбываецца знаёмства з казкамі, можна марыць і ўяўляць сябе адважным рыцарам ці прыгожай прынцэсай.
Казкі жывуць усюды: і ў зялёным лесе, і ў чыстым полі, і ва ўтульнай кватэры, і на беразе хуткай ракі ці блакітнага возера. А вось адшукваюць цудоўныя гісторыі і селяць іх у кніжках пісьменнікі ці паэты. На мерапрыемстве юныя чытачы пазнаёміліся з маляўнічымі кнігамі з серыі “Казкі ХХІ стагоддзя”, “Беларуская аўтарская казка”, “Казачны свет”, “Казка за казкай”, “Чырвоная…”, “Лясная…”, “Блакітная кніга ў творах беларускіх пісьменнікаў” з ярка вызначанай экалагічнай скіраванасцю. З цікавасцю праслухалі пра “Прыгоды маленькай машынкі” Наталлі Бучынскай,пазнаёміліся з героямі экалагічнай казкі Пятро Васючэнкі “Каляровая Затока”, адправіліся разам з Васей Лайдачкіным, героем кнігі “Вася Лайдачкін у краіне Шкодных Звычак” Генадзя Аўласенкі у захапляльнае падарожжа, пагарталі старонкі іншых кніг. Адыходзячы, кожны ўзяў цікавую для сябе кнігу, каб пабываць ў дзіўных казачных краінах і даведаецеся шмат новага і карыснага.
“Делу время, потехе час”
В Столовичской СБ дружно и весело отпраздновали Всемирный день ребёнка, установленный АССАМБЛЕЕЙ ООН в 1954 году и который отмечается в 129 странах мира.
Была проведена конкурсно-игровая программа “Делу время, потехе час” с различными играми, конкурсами и конечно же подарками.
І сёння з намі Колас і Купала
19 лістапада ў Падгорнаўскай СБ прайшла літаратурна-музычная вечарына “І сёння з намі Колас і Купала”, якая была прысвечана 135-гадоваму юбілею славутых песняроў.
Размова вялася аб асноўных і значных этапах жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа, аб іх сяброўстве.
Чытальнікі дэкламавалі вершы, як саміх народных паэтаў, так і вершы, прысвечаныя ім, вялікім майстрам слова.
Прагучалі ўрыўкі музычных твораў на словы Купалы і Коласа.
Да мерапрыемства былі падрыхтаваны кніжныя выставы “Купала і Колас – наш гонар, сумленне і слава” і “Чытаем па-беларуску”.