Новости
В ЦРБ прошло краеведческое мерориятие “История деревни в лицах. Ян Чечот”.
У Гарадзішчанскай ГпБ прайшло свята бульбы “Знаёмая незнаёмка”.
У Гарадзішчанскай ГпБ прайшло свята бульбы “Знаёмая незнаёмка”. Шмат цікавых фактаў даведаліся ўдзельнікі свята пра бульбу, пра яе гісторыю, выкарыстанне, смачныя стравы з яе і яшчэ – чаму ж беларусаў называюць бульбашамі. Затым кемлівыя праверылі сябе на веданне загадак, прыказак і прымавак пра бульбу, разгадалі бульбяны красвордворд і віктарыну. З цікавасцю слухалі беларускую народную легенду пра паходжанне нашага другога хлеба, а потым удзельнічалі ў конкурсах. Да свята была аформлена кніжная выстава “Заможная хата, калі бульбай багата”, дзе можна было знайсці шмат цікавых парад пра вырошчванне , захоўванне і прыгатаванне бульбы. Выставу суправаджала шмат прыгатаваных стаў з бульбы, якія пры канцы мерапрыемства прадэгуставалі госці свята пад спеў частушак аб нашай знаёмай незнаёмцы. Усе цікава і з задавальненнем збавілі вольны час і адпачылі.
В Молчадской библиотеке проходит акция “Библиотечный буккросинг”.
В Молчадской библиотеке проходит акция “Библиотечный буккросинг” под девизом: “Прочитал сам – передай другому”. Наши читатели в специальной коробке могут оставлять книги, которые они брали в нашей библиотеке и считают их интересными, кроме того, любой желающий может взять оттуда книгу почитать. Вот такой обмен интересами!
Бібліятэкары Баранавіцкага раёна прынялі ўдзел у свяце на радзіме Адама Міцкевіча
Ужо стала добрай традыцыяй ‒ восенню на радзіме Адама Міцкевіча ў музее-сядзібе Завоссе ладзіць сустрэчы. На свяце “Восень у Завоссі”, арганізаваным Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, прымала актыўны ўдзел раенная бібліятэчная сістэма. Для гасцей была прадстаўлена фотагалерэя “Сцежкамі роднага краю”, прысвечаная Году малой радзімы, дзе адлюстраваны знакамітыя мясціны Баранавіцкага раёна. Выстава творчых работ супрацоўнікаў бібліятэчнай сістэмы “Бібліятэка – тэрыторыя для ўсіх” стала своеасаблівай данінай памяці роднаму краю. Тут кожны госць змог пазнаёміцца з гісторыяй бібліятэк і вёсак Баранавіцкага раёна і людзьмі, якія ўславілі гэтую зямлю.
З творамі Адама Міцкевіча, а таксама з яго жыццём і творчасцю можна было пазнаёміцца на кніжнай выставе “Палёт на крылах таленту”.
Фотогалерэя “Сустрэчы на радзіме Адама” дазволі ўспомніць яркія моманты свята ў гонар 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча, якое праходзіла ў Завоссі ў мінулым годзе.
З творчымі работамі карыстальнікаў бібліятэк, натхнёных творчасцю паэта, знаёміла выстава “Дакраніся да спадчыны класіка”.
А квэст-гульня “Падарожжа да родных вытокаў” падаравала аматарам беларускай літаратуры прыемныя ўражанні аб свяце.
Источник: http://nashkraj.by/