Новости
У Сталовічскай бібліятэцы адбыліся лігвінстычныя вячоркі “Родная мова – душа народа”
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнардны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў Сталовічскай бібліятэцы адбыліся лігвінстычныя вячоркі “Родная мова – душа народа”. Мэтай мерапрыемсва, стала павышэнне матывацыі да вывучэння беларускай мовы, а таксама чытанне літаратуры на беларускай мове. На мерапрыемстве прысутнічала пачынаючы аўтар, паэтка Скурат Жанна Васільеўна. Яна пазнаёміла са сваімі новымі вершамі. Суправаджала мерапрыемства кніжная выстава “Да роднай мовы крок зрабі“.
У Прыазернаўскай бiблiятэцы прайшла гульнявая праграма «Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю»
У Прыазернаўскай сельская бiблiятэцы прайшла гульнявая праграма «Не проста ў словы я гуляю – на роднай мове размаўляю», прысвечаная Мiжнароднаму дню роднай мовы. На кнiжнай выставе «Да роднай мовы крок зрабi» былi прадстаўлены цiкавыя кнiгi на роднай мове.
Дзецi прымалi ўдзел у розных конкурсах: чыталi вершы, адгадвалі загадкi, выконвалі ролю перакладчыкаў.