Новости
В рамках Недели детской и юношеской книги, библиотекарь Миловидской библиотеки провела экологическую игру «Сдаём зелёное ГТО» для детей
Сегодня экологическое воспитание подрастающего поколения является одной из главных задач, стоящих перед библиотеками. В рамках Недели детской и юношеской книги «Здравствуй, книжная неделя – 2022» библиотекарь Миловидской сельской библиотеки провела экологическую игру «Сдаём зелёное ГТО» для детей, посещающих на каникулах пришкольный лагерь. Началась игра с викторины «Экология – цифры и факты», в ходе которой ребята смогли проверить свой уровень знаний по защите окружающей среды и услышать новые факты о нашей необычной и загадочной планете. Затем все вместе вспоминали правила поведения в лесу, говорили о том, какой вред наносит природе сжигание сухой травы. Третий тур игры был «интеллектуальный» Юные экологи с успехом справились со всеми заданиями и получили памятные сувениры.
У рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў нас прайшоў літаратурны эцюд “Казкі дзядулі Карнея”, да 140-годдзя з дня нараджэння Карнея Чукоўскага
У рамках тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі ў нас прайшоў літаратурны эцюд “Казкі дзядулі Карнея”, да 140-годдзя з дня нараджэння Карнея Чукоўскага. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла хлопчыкаў і дзяўчынак з біяграфіяй выдатнага дзіцячага пісьменніка Карнея Іванавіча Чукоўскага. Дзеці даведаліся шмат цікавых эпізодаў з яго жыцця, аб тым, як былі напісаны некаторыя казкі. Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў інтэрактыўнай віктарыне, падчас якой, па прапанаваных эпізодах з казкі адгадвалі, якому герою належыць рэч і якія радкі падыходзяць дадзеным героям, у раздзелах віктарыны «Даскажы слоўца» і «Чый прадмет?». Потым дзецям зачытвалі ўрыўкі твораў, задавалі пытанні пра герояў кніг і загадвалі загадкі. Дзеці актыўна адказвалі на пытанні, дэманструючы веды твораў Карнея Чукоўскага.
Літаратурная гадзіна, у Гарадзішчанскай бібліятэцы, “Віні-Пух ідзе да нас у госці”, да 140-годдзя з дня нараджэння Алана Мілна
Літаратурная гадзіна “Віні-Пух ідзе да нас у госці”, да 140-годдзя з дня нараджэння Алана Мілна, адбылася на тыдні дзіцячай кнігі ў Гарадзішчанскай бібліятэцы. Дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, даведаліся, як Мілн прыдумаў свае казачныя персанажы. Бібліятэкар зачытала ўрыўкі з кніг Алана Мілна , а вясёлая віктарына “Хто ходзіць у госці зранку” дапамагла разабрацца ў няпростых жыццёвых сітуацыях жыхароў казачнага лесу. Яшчэ удзельнікі літаратурнай гадзіны дапамаглі знайсці хвост Осліка Іа і паўдзельнічалі ў іншых конкурсах.