Новости
У Цешаўлянскай СБ цікавае мерапрыемства “Летняя фішка: чытай з сябрамі кніжку”
Бібліятэчнае лета набірае свой рух у Цешаўлянскай СБ. Вось і сёння да нас у госці на мерапрыемства “Летняя фішка: чытай з сябрамі кніжку” наведалі чытачы сям’і Прыход: Алег, Вольга і Соня. Яны з’яўляюцца не толькі актыўнымі карыстальнікамі бібліятэкі, але і ўдзельнічаюць амаль ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзяцца ў бібліятэцы.
Краеведческий микс “Мы этой земли продолжение” с Мирской СБ
«Краеведческий микс “Мы этой земли продолжение” Сегодня библиотека вышла на природу, и это было невероятно! Сначала мы отправились на озеро — ветер, солнце, блики на воде. Там наши ребята не просто гуляли, а превратились в настоящих фотографов и художников: нащелкали кучу классных кадров для нашей краеведческой фотовыставки, а потом устроили мастер-класс — вырезали целый рой разноцветных бабочек! Дальше — больше! Двинулись в парк, и тут к нам подтянулась вторая группа ребят (они просто услышали наш смех и не смогли пройти мимо!). Вдвоём веселее: мы развесили бабочек на ветки, почитали стихи о родном крае под открытым небом и просто насладились летним днём.
У аграгарадку Падгорная прайшла яркая і пазнавальная акцыя пад назвай «Чытаючы прыпынак»
У аграгарадку Падгорная прайшла яркая і пазнавальная акцыя пад назвай «Чытаючы прыпынак». Мерапрыемства было прымеркавана да галоўнага дзяржаўнага свята – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, які беларусы штогод адзначаюць 3 ліпеня.
Галоўнай мэтай мерапрыемства было не проста пазнаёміць наведвальнікаў з кніжнымі навінкамі, але і праз слова выхаваць пачуццё патрыятызму, павагі да гістарычнай спадчыны і той самай «зямлі бацькоў», якая натхняе не адно пакаленне беларускіх пісьменнікаў. Акцыя нагадала ўсім прысутным, што незалежнасць краіны – гэта не толькі святочны дзень, але і вялікая адказнасць за яе будучыню, а кніга застаецца самым надзейным захавальнікам памяці пра мінулае.
Цэнтральным момантам акцыі стала разгорнутая кніжная выстава «Як жыць – дык жыць для Беларусі». Наведвальнікам былі прадстаўлены як творы класікаў беларускай літаратуры, так і сучасныя выданні, прысвечаныя гісторыі, прыродзе і культурным каштоўнасцям Беларусі, а таксама дакументальныя кнігі пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, у гонар перамогі ў якой мы і адзначаем свята вызвалення.
Самай эмацыйнай часткай мерапрыемства сталі інтэрактыўныя гульні «Мудрасць народнага слова», «Беларуская скарбонка», «Ведай, памятай роднае», якія дазволілі ўдзельнікам не толькі прадэманстраваць сваю эрудыцыю, але і даведацца шмат новага ў займальнай форме.
Мерапрыемства прайшло ў цёплай атмасферы, пакінула пасля сябе светлыя эмоцыі, пачуццё гонару за сваю краіну і, галоўнае, – жаданне вярнуцца да кніг, каб яшчэ глыбей пазнаць свой край.
У Ніжнячэрніхаўскай БК праведзена гадзіна шчырай размовы “Скажы чароўнае слова “НЕ!”
З мэтай фарміравання у карыстальнікаў устойлівай звычкі усвядомленых законапаслухмяных паводзін, прапаганды здаровага ладу жыцця ў Ніжнячэрніхаўскай БК да Міжнароднага дня барацьбы са злоўжываннем наркотыкаў і іх незаконным збытам праведзена гадзіна шчырай размовы “Скажы чароўнае слова “НЕ!”.
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з небяспекай, якую ўтойваюць у сабе наркотыкі. Бібліятэкар правяла гутарку аб тым як сябе паводзіць у той ці іншай сітуацыі, каб не паддацца на правакацыю і здолець сказаць “НЕ”. Разглядаліся розныя сітуацыі, у якіх можна апынуцца падлетак у кампаніі аднагодкаў. Увазе чытачоў была прапанавана тэматычная выстава.



















