Новости
Каникулы с книгой
У в. Малая Сваротва арганізавана і праведзена тэатралізаванае прадстаўленне «Святкуем Купалле»
Купалле – адно з любімых, вясёлых летніх святаў і дарослых, і дзетвары. Яно нясе шмат традыцый, звычаяў, паданняў,. З мэтай захавання традыцый і звычаяў народнай культуры ў в. Малая Сваротва арганізавана і праведзена тэатралізаванае прадстаўленне «Святкуем Купалле». У праграме – гісторыя свята, тэатралізаваныя пастаноўкі, конкурсы, народныя песні, танцы.
Гадзіна фальклору «Як шукалі ўлетку-папараць кветку» адбылася у Ніжнечэрніхаўскай БК
Гадзіна фальклору «Як шукалі ўлетку-папараць кветку» адбылася у Ніжнечэрніхаўскай БК. Удзельнікі даведаліся пра народныя традыцыі свята Купалля. Плялі вяночкі . Гучалі запісы купальскіх песень, праводзіліся гульні. Нават скакалі праз «вогнішча». Былі міфічныя персанажы — «Русалка», «Вядзьмарачка», якая хацела перашкодзіць святу. Удзельнікі адгадвалі загадкі, выконвалі розныя заданні, каб знайсці папараць-кветку. Закончылася мерапрыемства дыскатэкай.