д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Administrator

Дзень пісьменніка ў бібліятэцы

У дзень нараджэння Івана Шамякіна, 30 студзеня, у цэнтральнай раённай бібліятэцы працавала кніжная выстава “Сэрца на далоні часу”, дзе экспанаваліся кнігі пісьменніка розных гадоў выдання, літаратура аб жыцці і творчасці пісьменніка, фотагісторыя лёсу.
31 студзеня прагучаў  бібліямікс “Слова Івана Шамякіна” і бібліяграфічны агляд “Слова пра Івана Шамякіна”. Жадаючыя маглі  паслухаць раман “Вазьму твой боль”, “Сэрца на далоні”, пачуць любімыя мелодыі і песні пісьменніка, даведацца аб вядомым і невядомым з жыцця Івана Шамякіна.
1

2

3

4

Наведвальнікі бібліятэкі ў гэты дзень прынялі ўдзел у акцыі-апытанні. Рэспандэнтам прапанаваны былі два спісы літаратуры І.Шамякіна: “Прачытана” і “Прачытаю”.

5

6

 

Сярод прачытаных адзначаны  раманы “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце”, “Сэрца на далоні”, “Глыбокая плынь”, аповесць “Гандлярка і паэт”, апавяданне “Аграном”, і “Завіруха”.

Выказалі пажаданне прачытаць раманы “Сэрца на далоні”, “Вялікая княгіня, “Злая зорка”, “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце”, “У добры час”, “Крыніцы”, “Снежныя зімы”, “Атланты і карыятыды”, “Петраград-Брэст”, “Зеніт”; аповесці “Вернісаж”, “Сатанінскі тур”, “Адна на падмостках”, “Ахвяры”, “Шлюбная ноч”; апавяданні “Першае спатканне”, “Непрыгожая”, “Цуд на краі свету”, “Чорны прамень”, “Каханне”; п’есу “Выгнанне блудніцы”.

 

Інфармацыю падрыхтавала
 загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Баранавіцкай ЦРБ Томарава І.П.

 

Акцыя

Няхай не бяднее зямная краса

Студзень 2016 г. Цэнтральная раённая бібліятэка падтрымала ініцыятыву дзяржаўнай установы адукацыі “Навамышскі яслі-сад” і прыняла ўдзел у экалагічнай акцыі “Адпрацаваныя батарэйкі”

f1

 

 

f2

У Дзень нараджэння Адама Міцкевіча

24 снежня ў творчай гасцёўні Навамышскага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці сустрэчу прысвяцілі паэтычнаму генію Адама Міцкевіча. Перад прэм’ерным паказам спектакля “Свіцязь” прысутным была прадэманстравана кніжная выстава “Адамаў шлях пад вечным небам”, арганізаваная супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі і загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ірына Томарава распавядала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, пра Берасцейскія мясціны, асвечаныя імем Адама Міцкевіча.
Адама Міцкевіча

Краязнаўчая сустрэча

29 снежня цэнтральную раённую бібліятэку наведалі вучні СШ пасёлка Мір Баранавіцкага раёна для краязнаўчай сустрэчы з жыхаркай вёскі Новая Мыш Турцэвіч Вацлавай Адамаўнай.
“Я самотна жыць не ўмею” – жыццёвы дэвіз старажыла, актыўнай удзельніцы мастацкай самадзейнасці, спявачкі касцёльнага хора, збіральніцы мясцовага фальклору і самабытнай паэткі з Новай Мышы.
Многа і цікава яна распавядала пра падзеі і людзей шматгадовай даўніны, чытала вершы, адказвала на пытанні, успамінала…
сустрэча_1

 

 

 

сустрэча_2

80-летие Победы советского народа в Великой Отечественной войне

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика