Administrator
Ніжнечэрніхаўкая бібліятэка-клуб запрасіла сваіх чытачоў на бібліятэчныя пасядзелкі “Як званочак гучыць наша родная мова”
У Міжнародны дзень роднай мовы Ніжнечэрніхаўкая бібліятэка-клуб запрасіла сваіх чытачоў на бібліятэчныя пасядзелкі “Як званочак гучыць наша родная мова”. Падчас сустрэчы прагучалі вершы Пімена Панчанкі, Уладзіміра Дубоўкі, Максіма Танка, Пятруся Броўкі і іншых беларускіх творцаў, прысвечаныя роднай мове. Прысутныя прынялі ўдзел у конкурсах “Пытанні-жарты”, “Перакладчык”, “Загадка — розуму зарадка” і інш. Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць, знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных з кнігамі беларускіх пісьменнікаў, прадстаўленых на кніжнай выставе “Адкрый для сябе беларускую кнігу”.
Літаратурная гадзіна “Спявак душы беларускай” у Жамчужненскай СБ
Літаратурная гадзіна “Спявак душы беларускай”, прысвечаная юбілею беларускага паэта Рыгора Барадуліна адбылася ў Жамчужненскай бібліятэцы. Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і паслухалі эмацыянальныя вершы. Напрыканцы прагучала песня “Трэба дома бываць часцей…” у выкананні ансамбля “Сябры” на верш юбіляра. Акрамя таго літаратура, прадстаўленая на выстаўцы, якая дапаўняла сустрэчу знайшла свайго чытача.
В Крошинской СБ проведен литературный урок “Язык родной, дружи со мной”
В Крошинской сельской библиотеке 21 февраля для старшей группы Крошинского детского сада был проведен литературный урок “Язык родной, дружи со мной”, посвященный Международному дню родного языка. На мероприятии ребята узнали, что этот праздник очень важный и нужный. Первый язык, на котором учится говорить человек – родной язык. У каждого народа он свой. На нём говорят, пишут письма, стихи, поют песни. Важно правильно говорить и писать на родном языке, чтобы уметь размышлять и выражать свои мысли. Поэтому родной язык нужно знать и беречь, отдавая дань предкам и своей уникальности.
Урок роднай мовы ў Паланэчкаўускай СБ
У Паланэчкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок роднай мовы “Як та дарагая мне, беларуская мова”, прысвечаны Дню беларускай мовы. Міжнародны дзень роднай мовы — асаблівы дзень. Cёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай.