Administrator
Тэматычная гульня «Бацькаўшчына мая»
Тэматычная гульня «Бацькаўшчына мая», прысвечаная Дню роднай мовы, прайшла ў Маўчадскай сельскай бібліятэцы. Для дзяцей была аформлена гульнявая інтэрактыўныя пляцоўка-выстава. Бібліятэкар распавядала аб гісторыі беларускай мовы, аб паходжанні некаторых беларускіх слоў, а таксама аб жыцці і побыце старажытных беларусаў. Дзеці з цікаўнасццю слухалі, задавалі пытанні, праглядалі кнігі з выставы, а напрыканцы пагулялі у гульню «Падарожжа ў мінулае», дзе размаўлялі на беларускай мове і выкарыстоўвалі розныя старажытныя прылады працы і побыту.
В Мирновской сельской библиотеке проведён урок библиотечно-библиографических знаний
Компьютерные преступления. Кибербезопасность. Сегодня, завтра и вчера. Освещение информации.
Падведзены вынікі галасавання за лепшае чытанне твораў беларускіх аўтараў
УВАГА!
Падведзены вынікі галасавання за лепшае чытанне твораў беларускіх аўтараў.
Галасы размеркаваны наступным чынам:
Ваўчок Вікторыя, Мілавідская СБ (196 галасоў)
Максімчык Мілана, Мілавідская СБ (142 галасы)
Сакалоўская Насця, Гірмантаўская СБ (55 галасоў)
Папок Арына, Паланэчкаўская СБ (47 галасоў)
Сяўрук Ганна, Сеўрукоўская СБ (18 галасоў)
Сідорык Ірына, Калпеніцкая СБ (16 галасоў)
Калоша Глеб, Маўчадская СБ (15 галасоў)
Базылевіч Вікторыя, Сеўрукоўская СБ (12 галасоў)
Лушчык Пётр, Цешаўлянская СБ (6 галасоў)
Мацюк Сафія, Сталовіцкая СБ (5 галасоў)
Багадзяж Паліна, Падлясейская СБ (3 галасы)
Віншуем пераможцу і дзякуем усім удзельнікам конкурсу і галасавання!