д. Новая Мышь, ул. Барановичская, 2А

т. +375 (163) 64-25-65, +375 (163) 64-25-66

Директор: Лайша Татьяна Михайловна.

т. +375 (163) 46-19-41

Борьба с коррупцией

Беларусь помнит
Архив новостей

Акенца, праз якое ўвесь свет бачна. Сямейныя чытанні.

У Новай Мышы прайшлі новыя сямейныя чытанні, прысвечаныя 220-годдзю са дня нараджэння славутага земляка Яна Чачота. У цэнтральную раённую бібліятэку завіталі будучыя чытачы – наведвальнікі мясцовага дзіцачага саду разам с бацькамі, бабулямі і дзядулямі.

Для сямейных чытанняў абрана кніга “Выбраныя творы” Яна Чачота. Гучалі вершы паэта і песні на яго словы, прыказкі і прымаўкі, калыханка і загадкі з фальклорных запісаў Яна Чачота.

Маленькія госці бібліятэкі пачулі баладу “Мышанка”, на стварэнне якой фалькларыста і паэта Чачота натхніла рамантычная легенда пра паходжанне назвы Новая Мыш. Суправаджаў чытанне балады “тэатр на стале”.

На  мерапрыемстве адбылася прэзентацыя выставы творчых работ вучаніцы Жамчужненскай СШ Ганны-Марыі Пячко “Паданняў маёй радзімы чароўны свет”. Цуда-Юда, русалкі і дамавік з дамавіхай, змяіны цар, кікімара, талака, Жар-птушка і папараць-кветка, і, зразумела, Мышанка, чыім імем названа паселішча – усе гэтыя міфічныя істоты на выставе такія, якімі іх уяўляе дзяўчынка, якая многа чытае.

IMG_1974

IMG_1966

IMG_2000

IMG_2013

IMG_1975

Добавить комментарий

Войти с помощью: 

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

БиблиоТВ

Спадчына
ПнВтСрЧтПтСбВс
Сводный электронный каталог библиотек Беларуси
Сводный электронный каталог библиотек Брестской области
Яндекс.Метрика